У Мінску невядомыя выкралі студэнта БДУІР

У Мінску невядомыя выкралі студэнта БДУІР

У Мінску на вуліцы Гікалы невядомыя выкралі студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Дзмітрыя Мазуру. Яго схапілі каля 4-га корпуса ВНУ, дзе ён вучыцца, запхнулі ў серабрыстую Audi і звезлі, паведамляе тэлеграм-канал "Мирный БГУИР".

Гэтае здарэнне трапіла на відэа. Мяркуецца, што хлопец у Савецкім РУУС.

Якраз 25 верасня падчас студэнцкай акцыі пратэсту Дзмітрый Мазура выступіў з палымянай прамовай на ганку ўніверсітэта. Магчыма, выкраданне звязана якраз з ёй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі