У Мінску недзяржаўнаму тэатру зноў забаранілі паказаць спектакль "Фігаро"

У Мінску недзяржаўнаму тэатру "Тэрыторыя мюзікла" зноў забаранілі паказаць спектакль "Фігаро". Што насцярожыла чыноўнікаў, можна толькі здагадвацца. Спектакль павінны былі адыграць 18 лютага на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. У першы раз "Фігаро" на гэтай жа сцэне быў заяўлены на 28 студзеня. Тады яго перанеслі праз "знакавае мерапрыемства Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі".

"На дадзены момант не валодаем інфармацыяй, калі зможам працягнуць паказ спектакляў",напісана на сайце тэатра.

vk.com/musicalsby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.