Вы тут

У Мінску на фестывалі мастацтва знялі працы мастака Аляксандра Бельскага

Працы Бельскага, якія знялі з экспазіцыі / Telegram

На фестывалі мастацтва "Арт-Мінск" з экспазіцыі знялі працы мастака Аляксандра Бельскага. Здарылася гэта за дзень да адкрыцця. "Я лічу, што гэта цэнзура Міністэрства культуры", — кажа ён. Тым часам з'явілася інфармацыя, што выпадак з Бельскім не адзінкавы. Нібыта, былі знятыя працы яшчэ як мінімум чатырох мастакоў.

"Арт-Мінск" адкрыецца ў Палацы мастацтваў 12 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.