Вы тут

У Мінску на Дзень Волі затрымалі 12 чалавек

Святкаванне Дня Волі ў 2019 годзе ў Мінску / Еўрарадыё

На Дзень Волі 25 сакавіка ў цэнтры Мінска затрымалі кампанію з 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Ужо 26 сакавіка над затрыманымі прайшлі суды. Вядома, што двум мужчынам прысудзілі па 15 сутак арышту.

Але Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ІЧУ Акрэсціна, — кажуць праваабаронцы.

Таксама вядома, што суд Заводскага раёна 26 сакавіка асудзіў мінчука да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.