У Мінску міліцыя завітала ў порнастудыю, якая дзейнічала з вясны

У порнастудыі працавалі дзясяткі "акцёраў" / t.me/pressmvd

У Мінску міліцыя ліквідавала порнастудыю. Як паведамляе прэс-служба МУС, яе арганізавалі 17-гадовая беларуска і 30-гадовы замежнік (грамадзянін якой краіны, не ўдакладняецца). Вэбкам-трансляцыі вяліся "на радзіму мужчыны".

Студыя знаходзілася ў арандаванай кватэры. "Акцёраў" — дзяўчат і хлопцаў — наймалі праз сацсеткі ці па рэкамендацыях. За адзін эпізод плацілі ад 10 да 50 рублёў. З сакавіка да верасня 2022-га ў здымках паўдзельнічалі каля 30 чалавек, а сярод іх і "заведама непаўналетнія".

Беларуска выконвала арганізацыйныя функцыі, праводзіла сумоўі ў кандыдатамі і сама была задзейнічана як мадэль. Сцвярджаецца, што арганізатар за дзень працы порнастудыі зарабляў да 2 тысяч рублёў.

Па факце вырабу і распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў з дапамогай інтэрнэту распачатая крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.