Вы тут

У Мінску — масавыя ператрусы ў сяброў ініцыятыўнай групы Бабарыкі

Міліцыя падчас ператрусу ў офісе штаба Віктара Бабарыкі 9 верасня 2020 года / Еўрарадыё

У Мінску праходзяць масавыя ператрусы ў валанцёраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, паведамляюць праваабаронцы. Прычынай называецца нібыта "зліў дадзеных" экстрэмісцкім тэлеграм-каналам, звязаным з публікацыяй асабістых даных сілавікоў.

Вядома, што ў красавіку быў затрыманы адзін з сяброў ініцыятыўнай групы Бабарыкі, і цяпер сілавікі наведваюцца да тых, чые кантакты знайшлі ў яго нататніку.

Вядома пра ператрусы ў кватэрах Дзмітрыя Альшанікава, Таццяны Стрыжнёвай, Глеба Браіма, Аляксея Бутарава і іншых.

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года. Былога топ-мэнэджара "Белгазпрамбанка" абвінавацілі па шэрагу эканамічных артыкулаў і прыгаварылі да 14 гадоў турмы. Віктар Бабарыка — галоўны апанент Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.