У Мінску "Лада" амаль заляцела ў шынамантаж

У Мінску "Лада" амаль заляцела ў шынамантаж

У Мінску "Лада" амаль заляцела ў шынамантаж. Здарэнне адбылося прыблізна ў 6:50 раніцы 6 красавіка на вуліцы Селіцкага. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, аўтамабіль спачатку выехаў на паласу сустрэчнага руху, а пасля наляцеў на слуп і пратараніў плот. Мяркуецца, што вадзіцель падчас руху не саўладаў з кіраваннем. Мужчына 1990 года нараджэння шпіталізаваны, у аварыі ён атрымаў цялесныя пашкоджанні.

У Мінску "Лада" амаль заляцела ў шынамантаж
На месцы здарэння / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі