Вы тут

У Мінску крымінальную справу Цімы Беларускіх перадалі ў пракуратуру

Ціма Беларускіх / Mash

Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы "22-гадовага музычнага выканаўцы" аб незаконным абароце наркотыкаў (ч. 1 арт. 328 КК) завершанае, яе перадалі ў пракуратуру. Відавочна, што маецца на ўвазе музыка Ціма Беларускіх. Пра яго затрыманне з гашышам стала вядома ў студзені сёлета. Паведамлялася, што ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Сам Ціма Беларускіх спрабаваў абвергнуць інфармацыю пра сваё затрыманне з наркотыкамі. Але СК паведаміў, што 6 студзеня ў адным з гульнявых клубаў яго затрымалі з 0,4 г гашышу. Таксама было знойдзена 0,03 г амфетаміна. Музыку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Да Цімы Беларускіх выкарыстана "мера стрымання ў выглязе закладу". Яго памер не паведамляецца.

Ціма Беларускіх (сапраўднае прозвішча — Марозаў) атрымаў вядомасць у 2018 годзе песняй "Мокрыя кросы", потым выдаў яшчэ адзін хіт — "Незабудка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.