У Мінску каля гімназіі затрымалі мужчыну з плакатам "Вучні, вы неверагодныя"

У Мінску каля гімназіі затрымалі мужчыну з плакатам "Вучні, вы неверагодныя"

У Мінску каля беларускамоўнай гімназіі № 4 затрымалі мужчыну з плакатам "Вучні, вы неверагодныя. Ганарымся вамі". Школьнікі падчас затрымання крычалі сілавікам "Ганьба!". Хто выклікаў сілавікоў, невядома. Дырэктар навучальнай установы Андрэй Гоцман нібыта гэтага не ведае. Вядома, што ў мужчыны ў гімназіі вучацца дзеці.

Навучэнцы гімназіі № 4 праводзяць на пераменах невялікія флэшмобы: спяваюць беларускія песні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі