Вы тут

У Мінску інвалід з саўдзельнікам зрабілі выбуховую прыладу, каб абрабаваць касу

Муляж выбуховай прылады / @skovby​

Разбойны напад на касу, дзе выдаюць гуманітарную дапамогу адной з дабрачынных арганізацый, прадухілілі праваахоўныя органы. Ініцыятара затрымалі і абвінавацілі ў падрыхтоўцы да разбою, учыненым групай асоб. Расследаванне гэтай крымінальнай справы завершанае, расказалі ў СК.

Пікантнасць сітуацыі заключаецца ў тым, што абвінавачаны — інвалід, а рабаваць ён планаваў касу, дзе сам атрымліваў гуманітарную дапамогу. Мінулай вясной ён прыдумаў, як гэта зрабіць.

"Мужчына быў абмежаваны ў перамяшчэнні з прычыны інваліднасці і, каб не быць апазнаным, заняўся пошукамі саўдзельніка", — адзначылі ва УСК Мінскай вобласці.

Саўдзельнікам стаў 43-гадовы знаёмы інваліда. Мужчыны вырашылі вырабіць муляж выбуховай прылады і, пасля таго як інвалід чарговы раз атрымае гуманітарную дапамогу, абрабаваць касу. Інвалід павінен быў падаць сігнал саўдзельніку, а той у сваю чаргу зайсці ўнутр, прыстрашыць выбухам і запатрабаваць грошы.

Муляж вырабілі з электроннага гадзінніка, мыла, фольгі і гумкі. Інвалід расказаў саўдзельніку, дзе ў будынку ахова і камеры відэаназірання.

Першы муляж ініцыятар рабавання выкінуў — пабаяўся, што на прыладзе знойдуць сляды яго рук. Яго саўдзельнік тым часам купіў пакет і скрынкі запалак для вырабу новага муляжу.

Калі інвалід чарговы раз атрымаў грошы і даў сігнал змоўшчыку, яго затрымалі. Цяпер яго чакае суд.