Вы тут

У Мінску адключаюць ацяпленне

Ацяпляльны сезон скончыўся / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

10 траўня ў Мінску адключаюць ацяпленне. Такое рашэнне прынятае Мінгарвыканкамам, які спасылаецца на прагноз надвор'я, паведамляе minsknews.by. У аўторак ацяпленне знікне ў жылых дамах, дзіцячых садках, школах, паліклініках, бальніцах, інтэрнатах, тэатрах, гасцініцах, бібліятэках. У адміністрацыйных, грамадскіх будынках, на прадпрыемствах ацяпляльны сезон скончыўся яшчэ 6 траўня.

Раней у сталіцы ацяпленне адключалі ў красавіку, у апошнія два гады — у траўні (у 2020-м — з 8 траўня, у 2021-м — з 12-га).

З 17 траўня ў жыхароў Мінска пачнуць паэтапна часова адключаць гарачую ваду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.