У Мінскім раёне ў 2020 годзе смяротнасць вырасла на 17%

У Мінскім раёне ў 2020 годзе смяротнасць вырасла на 17%

У Мінскім раёне ў 2020 годзе смяротнасць у параўнанні з 2019-м вырасла на 17%. Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаванай ЗАГСам Мінскага райвыканкама па выніках мінулага года.

Паведамляецца, што летась было зарэгістравана 2227 смерцяў, "што на 326 больш чым у 2019 годзе". Гэта азначае рост на 17% у параўнанні 2019-м (там была 1901 смерць). 

Прычыны смерці ў статыстыцы не прыводзяцца, хаця ўсім вядома, што гэта быў "каранавірусны" год. 

Дарэчы, у Беларусі 118 раёнаў. А ахвяраў COVID-19 за 2020 год паводле афіцыйнай статыстыкі — толькі 1424 чалавекі.

У Мінскім раёне ў 2020 годзе смяротнасць вырасла на 17%
Так выглядае статыстыка на сайце Мінскага райвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі