Вы тут

У мінскім клубе “Графіці” АМАП пасля канцэрта паклаў людзей на падлогу

Клуб "Графіці" у Мінску / mag.relax.by

Учора ў мінскі клуб "Графіці" прыязджаў АМАП, паведамляюць праваабаронцы. Гэта адбылося пасля заканчэння канцэрту да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча, які памёр у 2018 годзе.

Паводле папярэдніх дадзеных, нікога не затрымалі — людзей проста "паклалі на падлогу" і паглядзелі тэлефоны.

Аляксандр Кулінковіч быў лідарам культавага беларускага панк-гурта Neuro Dubel. Нядаўна з'явіўся Youtube-канал з рарытэтнымі запісамі Neuro Dubel.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.