У "Мінскэнерга" расказалі пра прычыну яркіх успышак у раёне вуліцы Ціміразева

У "Мінскэнерга" расказалі пра прычыну яркіх успышак у раёне вуліцы Ціміразева

У "Мінскэнерга" расказалі пра пашкоджанне ў высокавольтнай сетцы. Увечары ў чацвер мінчукі былі сведкамі яркіх успышак у раёне вуліцы Ціміразева. Ліквідацыяй наступстваў здарэння займаліся аператыўныя брыгады энергетыкаў. Ужо да 21-й гадзіны электрычнасць у дамах па вуліцах Альшэўскага і Лынькова з'явілася.

Мяркуецца, што адбылося пашкоджанне кабельнай лініі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі