Вы тут

У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне "Чарнобыльскага шляху"

Чарнобыльскі шлях / З архіву Еўрарадыё

Апазіцыя падала заяўку на правядзенне "Чарнобыльскага шляху". Заяўнікі — БНФ, "Зялёныя" і БСДП "Грамада".

Камунальшчыкі і міліцыя не адказалі на прапанову заключыць дамову, патрэбную для дазволу. А медыкі сказалі, што пакуль увогуле не падпісваюць такіх дамоваў, бо — каранавірус. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў кіраўнік партыі "Зялёных" Дзмітрый Кучук.

Нагадаем, што дазвол на святкаванне Дня Волі сёлета арганізатары не атрымалі. Міліцыя пры гэтым спасылалася на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.