Вы тут

Палітвязень: я, былы баец спецназа, хацеў абараніць простых людзей

Руслан Парфёнаў у судзе / palesse.press

У сераду, 3 сакавіка, у Мазыры палітвязня Руслана Парфёнава асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" (ч. 2 арт. 293 КК). Суддзя — Анатоль Стрэльчанка, паведамляе palesse.press.

Парфёнаў — сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Мазыры. Яго затрымалі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, прысудзілі адміністрацыйны арышт. Пасля распачалі крымінальную справу, перавялі ў СІЗА № 1 у Мінск. У віну Руслану Парфёнаву ставілі выраб металічных "вожыкаў" для спынення транспарту сілавікоў.

Суд чамусьці праходзіў у закрытым рэжыме. Сваякоў і блізкіх пусцілі толькі на агалошванне прысуду. Праўда, з затрымкай. Высветлілася, што пакуль дзясяткі чалавек стаялі пад дзвярыма, палітвязень гаварыў апошняе слова.

Апошняе слова / @stranadlyazhiznibelarus
Апошняе слова / @stranadlyazhiznibelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.