У Мазыры частку лесапарку хочуць высекчы пад будоўлю царквы

У Мазыры частку лесапарку хочуць высекчы пад будоўлю царквы

Мазырскія ўлады па просьбе Тураўскай епархіі хочуць высекчы частку адзінага ў горадзе лесапарку. Там плануюць пабудаваць царкву імя расійскага князя Аляксандра Неўскага, перадае Радыё "Свабода". 

Лесапарк — папулярнае ў мазырчукоў месца заняткаў спортам. Таму жыхары горада пачалі збор подпісаў у абарону лесапарку. 

"У зімовы час гэта адзінае месца, дзе можна займацца на бегавых лыжах. Тут займаюцца фізкультурай навучэнцы медыцынскага і політэхнічнага каледжаў, ліцэяў будаўнікоў і геолагаў. На працягу навучальнага года штодзень у лесапарку займаюцца фізкультурай каля 500 навучэнцаў", — пішуць яны ў звароце да ўладаў.

Гараджане выступаюць супраць будаўніцтва царквы менавіта на месцы лесапарку.

Гарадскія ўлады абвясцілі грамадскія слуханні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі