Вы тут

У маразы знайшлі новы від птушак для Беларусі — качку-каралінку

Качка-каралінка. Фота Юрыя Шашэнькі, birdwatch.by

У маразы знайшлі новы від птушак для Беларусі — качку-каралінку. Назіралі яе 17 студзеня на Нёмане каля Гродна, паведамляе сайт ptushki.org. У такі час многія птушкі стараюцца трымацца адкрытай вады, а такіх месцаў вельмі мала, таму пабачыць рэдкіх птушак прасцей.

У суседніх Літве і Польшчы качкі-каралінкі ў дзікай прыродзе заўважаліся неаднаразова, а ў Беларусі іх дагэтуль не рэгістравалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.