У Маладзечне не рашыліся судзіць за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека

У Маладзечне не рашыліся судзіць за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека

У Маладзечне не рашыліся судзіць праваабаронцу за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека. Адміністрацыйную справу, якую раней распачалі на Алеся Капуцкага, спынілі, паведамляе "Рэгіянальная газета".

Капуцкі летась у міжнародны Дзень правоў чалавека раздаваў мінакам беларускамоўную Дэкларацыю правоў чалавека, яго затрымалі. Міліцыя палічыла яе... замежным друкаваным СМІ. Адпаведна Алеся Капуцкага хацелі пакараць за "незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ". І вось Маладзечанскі РАУС паведаміў яму, што ў яго дзеяннях няма складу злачынства.

"Справа ж абсурдная, — кажа праваабаронца. — Тым больш, фактам майго затрымання зацікавілася прадстаўніцтва ААН у Мінску. Думаю, і гэта паўплывала".

У Маладзечне не рашыліся судзіць за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека
Беларускамоўная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека / twitter.com/UNBelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі