У Магілёве ўраган сарваў дах са старажытнага касцёла

У Магілёве ўраган сарваў дах са старажытнага касцёла

У Магілёве ўраган сарваў дах са старажытнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Біскуп Аляксандр Яшэўскі просіць дапамагчы аднавіць гэтую святыню:

“Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! У гэтую цяжкую хвіліну звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні дома Пана. Сваімі сіламі парафія не справіцца.

Хоць яшчэ не ведаем кошт страт, распачынаем збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганным ветрам святыні. Усім людзям добрай волі складаю падзяку. Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу!”.

Рэквізіты для ахвяраванняў можна паглядзець тут.

У Магілёве ўраган сарваў дах са старажытнага касцёла
Касцел Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пасля навальніцы
У Магілёве ўраган сарваў дах са старажытнага касцёла
Касцел Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пасля навальніцы

Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Станіслава — помнік эпохі барока. Ён пабудаваны ў 1738-1752 гадах і, такім чынам, з'яўляецца адным з найстарэйшых ацалелых будынкаў Беларусі.

У 1956 годзе сабор быў закрыты. У будынку размясціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ён туды пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У гэты перыяд храм страціў частку роспісаў і арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.

У пачатку 1990-х гадоў будынак сабора вернуты вернікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі