У Магілёве пад коламі грузавіка загінула жанчына, МАЗ пратараніў прыпынак

У Магілёве пад коламі грузавіка загінула жанчына, МАЗ пратараніў прыпынак

У Магілёве пад коламі грузавіка загінула жанчына, якая пераходзіла вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Магілёўскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны раніцы 14 студзеня. Кіроўца МАЗа, пад'язджаючы да пераходу, не звярнуў увагу на тое, што на суседняй паласе спыніўся мікрааўтобус для пропуску пешаходаў. У выніку ён не знізіў хуткасць і наехаў на жанчыну. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.

Пасля гэтага грузавік заехаў на прыпынак грамадскага транспарту. На шчасце там не было людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі