У Магілёўскім інстытуце МУС голасам Сталіна нагадаюць пра ворагаў

Магілёўскі інстытут МУС / adukar.com
Магілёўскі інстытут МУС / adukar.com

Магілёўскі інстытут МУС купляе праз сістэму дзяржзакупак аўдыясістэму, якая будзе гаварыць голасам Іосіфа Сталіна. Гэтай сістэмай будзе абсталяваная музейная выстава інстытута.

"Мы имеем врагов внутренних. Мы имеем врагов внешних. Об этом нельзя забывать, товарищи, ни на одну минуту", — такія словы з грузінскім акцэнтам змогуць пачуць наведвальнікі, калі падымуць слухаўку тэлефоннага апарата каля бюста Сталіна.

Дарэчы, бюст Сталіна ў інстытуце купляць не плануюць — яго набылі раней, адзначае "Наша Ніва".

Бюст Сталіна і яго голас мусяць стаць часткай аб'екта "Утварэнне беларускай міліцыі і дзейнасць у даваенны перыяд".

Таксама ў музеі плануюць стварыць аб'ёмную дыяраму "Гісторыя цялесных пакаранняў у Расійскай імперыі" і аб'ёмную дыяраму або інсталяцыю "Грамадзянская вайна. Барацьба з бандытызмам у 20-я гады ХХ стагоддзя".

Агулам на стварэнне выставы хочуць выдаткаваць 19 тысяч рублёў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі