У Магілёўскі інстытут міліцыі кінулі кактэйль Молатава

У Магілёўскі інстытут міліцыі кінулі кактэйль Молатава

У ноч на 10 чэрвеня невядомы кінуў кактэйль Молатава ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута міліцыі, піша мясцовы сайт mogilev.online.

Паводле неафіцыйных звестак, супрацоўнікі інстытута самастойна патушылі агонь. 

Пакуль што ніхто не затрыманы. Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама ад каментароў адмаўляюцца. 

Пазней прэс-служба МУС прызнала факт нападу і паведаміла, што пачатыя крымінальныя справы за асабліва злоснае хуліганства і наўмыснае пашкоджанне маёмасці. Вінаватых шукаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі