У чацвер у Магілёўскай вобласці з-за стыхіі спыняліся цягнікі. Моцны вецер ламаў дрэвы, некаторыя з іх трапілі на чыгунку. Ратавальнікі паведамляюць пра тры выпадкі — у Клічаўскім, Быхаўскім і Клімавіцкім раёнах. Затрымка руху цягнікоў складала да 1,5 гадзіны.
На Магілёўшчыне вецер быў з парывамі да 31 м/с. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аднак ахвяры былі ў Мінску і Салігорску. У паўднёвай частцы Беларусі можна было назіраць пылавыя буры (на відэа).