У Луганскай вобласці пацярпеў расійскі генерал-маёр — Генштаб УСУ

Алег Цокаў / ru.wikipedia.org

Пры пажары ў Луганскай вобласці ў раёне населенага пункта Сватава пацярпеў расійскі генерал-маёр Алег Цокаў, паведамілі ў Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны. Цокаў пацярпеў пры пажары. Што стала прычынай пажару, не ўдакладняецца. Вядома, што 20 верасня афіцэра эвакуіравалі.

Цокаў са жніўня 2022 года з'яўляецца камандзірам 144-й гвардзейскай мотастралковай Чырванасцяжнай, ордэна Суворава дывізіі.

На днях міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў чарговы раз агучыў колькасць загінуўшых на вайне расіян — 5937 чалавек. Адзначым, што аб стратах ва Украіне у Крамлі кажуць толькі ў трэці раз з пачатку вайны. Гэтыя лічбы сур'ёзна разыходзяцца з ацэнкамі замежных экспертаў. Так, у Пентагоне ў канцы лета казалі, што страты Расіі з пачатку вайны складаюць блізу 70-80 тысяч вайскоўцаў. Гаворка, праўда, ідзе пра забітых і параненых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.