У "ЛНР" заявілі, што дачыненні з Беларуссю "ужо выбудоўваюцца"

У "ЛНР" заявілі, што дачыненні з Беларуссю "ужо выбудоўваюцца"

У так званай "ЛНР" заявілі, што дачыненні з Беларуссю "ужо выбудоўваюцца". "Беларусь цяпер рыхтуе прапановы па канкрэтных кроках па ўзаемадзеянні на ўзроўні грамадзянскай супольнасці перш за ўсё", — цытуе словы "кіраўніка МЗС ЛНР" Уладзіслава Дэйнегі ТАСС.

Дэйнега кажа, што Луганск чакае ад Мінска прапаноў аб узаемадзеянні: "Увогуле, яны гатовыя, цяпер проста справа за канкрэтнымі прапановамі". Паводле яго слоў, з РБ ужо прыязджалі нейкія "ініцыятыўныя групы", якія "пазнаёміліся з сітуацыяй". Уладзіслаў Дэйнега нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў "пры неабходнасці" прызнаць так званыя "ЛНР" і "ДНР". Але гэтага не зрабіў, хаця і заявіў, што самаабвешчаныя рэспублікі "дэ-факта... прызналі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі