Вы тут

У Літву плануюць перабрацца сем дзясяткаў беларускіх IT-кампаній

Літва рыхтуецца прыняць каля 70 беларускіх IT-кампаніяў / pixabay.com

Літва паступова здымае каранцін, і ўсё больш беларускіх кампаній плануюць рэлакацыю ў гэтую краіну.

Па словах віцэ-міністра эканомікі і інавацый Ёвіты Нелюпшэне, якія пераказвае delfi.lt, 43 беларускія прадпрыемствы пачалі працэс пераводу сваёй дзейнасці ў Літву, а 37 яшчэ думаюць. Агулам арэлакацыяй у Літву цікавяцца 110 беларускіх фірмаў. Яны маглі б стварыць у гэтай краіне каля 3000 новых працоўных месцаў. Па словах Нелюпшэне, такая колькасць беларускіх работнікаў не створыць асаблівай рызыкі на рынку інфармацыйных тэхналогій.

Яна падкрэсліла, што гаворка ідзе ў першую чаргу пра спецыялістаў ІТ у сферы стартапаў, якія прадстаўляюць паслугі развіцця бізнесу, стваральнікаў гульняў.

Парламенцкі камітэт зацвердзіў папраўкі да законаў аб інвестыцыях і аб занятасці, або так званы пакет аб рэлакацыі работнікаў. Калі папраўкі будуць прынятыя, ільготы змогуць атрымліваць кампаніі, якія падпісалі дамову інвестыцый з урадам Літвы і абавязаліся інвеставаць як мінімум 1,45 млн еўра, стварыць як мінімум 20 новых працоўных месцаў і плаціць заробкі ў 1,5 раза большыя за сярэднія заробкі ў самакіраванні, у якім будуць зробленыя інвестыцыі. Нелюпшэне паведаміла, што такія дамовы з урадам падпісала ўжо 71 беларускае прадпрыемства.

Беларускія айцішнікі пераязджаюць у іншыя краіны пасля падзеяў 2020 года. Прычынай становяцца як палітычныя матывы, так і чыста прагматычныя: пасля выбараў 9 жніўня ў Беларусі трое сутак быў выключаны інтэрнэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.