У Літве знайшлі беларускія цыгарэты на мільён еўра ў аўто, якое ехала транзітам

Кантрабанда, якую знайшлі літоўскія мытнікі / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Кантрабанда, якую знайшлі літоўскія мытнікі / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты на суму, большую за мільён еўра, у машыне, якая ехала транзітам. Паводле дакументаў газавоз перавозіў 19 тон звадкаванага газу ў Калінінградскую вобласць РФ. Кантрабанду выявіў рэнтгенаўскі кантроль — 286 тысяч пачкаў цыгарэт у цыстэрне, піша літоўская Мытная крымінальная служба.

Кіроўцу-расіяніна затрымалі на два дні, а затым адпусцілі пад пісьмовае абавязацельства не з'язджаць. Праводзіцца расследаванне.

У Літве знайшлі беларускія цыгарэты на мільён еўра ў аўто, якое ехала транзітам
https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У Літве знайшлі беларускія цыгарэты на мільён еўра ў аўто, якое ехала транзітам
У Літве знайшлі беларускія цыгарэты на мільён еўра ў аўто, якое ехала транзітам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі