У Літве заявілі, што беларускія памежнікі хаваюць сляды нелегальнай міграцыі

У Літве заявілі, што беларускія памежнікі хаваюць сляды нелегальнай міграцыі

У Літве заявілі, што беларускія памежнікі хаваюць сляды нелегальнай міграцыі. І спасылаюцца на статыстыку: у параўнанні з мінулым годам нелегальных мігрантаў з Беларусі стала ўдвая больш, паведамляе Delfi. Літоўскі бок сцвярджае, што гэтаму спрыяюць і беларускія памежнікі. У прыватнасці, Служба аховы дзяржмяжы Літвы распаўсюдзіла відэа, на якім беларускія памежнікі здзяйсняюць нейкія маніпуляцыі — нібыта хаваюць факт незаконнага перасячэння мяжы.

31 траўня гэтая праблема абмяркоўвалася ў парламенцкім Камітэце па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы. Было заяўлена, што апошнім часам "беларускія памежнікі не рэагуюць" на звароты літоўскіх калегаў. А калі ім прад'яўляюць "важкія доказы і аргументы ў сувязі з парушэннем мяжы, яны не прызнаюць факт парушэння, пастаянна патрабуюць прад'явіць дадатковыя доказы". Літоўцы сцвярджаюць, што дадатковыя доказы прадастаўляюцца, але беларусы ўсё роўна адмаўляюцца прызнаваць факт парушэння мяжы нелегальнымі мігрантамі.

На пасяджэнні парламенцкага камітэта праглядзелі згаданае відэа. Па версіі літоўцаў, у тым месцы была затрымана група нелегальных мігрантаў. Неўзабаве з'явіліся беларускія памежнікі, якія прыбралі сляды. Факт незаконнага перасячэння мяжы зноў не быў прызнаны.

У Вільні сцвярджаюць, што з падобнымі праблемамі сутыкнулася і Польшча, а Латвія пакуль не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі