У Літве расказалі пра "беларусаў у гідракасцюмах", якія ўцякаюць ад Лукашэнкі

На літоўска-беларускай мяжы / lrt.lt
На літоўска-беларускай мяжы / lrt.lt

Літоўскія памежнікі кажуць, што палітуцекачоў з Беларусі апошнім часам стала больш. Яны бягуць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, ад рэпрэсій і просяць прытулку ў Літве, піша lrt.lt. Выданне падрыхтавала вялікі рэпартаж з раёна, дзе сыходзяцца межы трох краін — Літвы, Польшчы і Беларусі.

"У асноўным беларусы прыбываюць праз Нёман у гідракасцюмах, — расказвае начальнік кантрольна-прапускнога пункта Альгіс Кіселюс. — Калі мы не заўважаем, то яны самі шукаюць прадстаўнікоў літоўскай улады. У большасці выпадкаў яны паказваюць нейкія дакументы, якія сведчаць, што яны асуджаныя, але гэта рашэнне яшчэ не ўступіла ў сілу“.

Літоўскія памежнікі кажуць, што вельмі часта ў Беларусі пераследуюць "за розныя крытычныя або насмешлівыя каментары ў інтэрнэце пра ўладу". А адзін уцякач паказаў пастанову суда, у якой гаварылася, што ён быў асуджаны за каментар у інтэрнэце — назваў Лукашэнку "тупым".

Літоўцы кажуць, што ўцекачы ад рэпрэсій у Беларусі рознага ўзросту, адукацыі. Сярод іх можна сустрэць як студэнтаў, так і кіраўнікоў тэатраў. Памежнікі расказваюць, што яны апытваюць беларусаў, якія просяць прытулку ў Літве, прымаюць іх дакументы і пасля перадаюць іх у іншыя службы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі