У ліпені РБ больш зарабіла на экспарце, чым патраціла на імпарт, але ёсць нюанс

Праз санкцыі скараціліся пастаўкі імпартных тавараў у Беларусь / ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

У Еўразійскім Банку развіцця знайшлі тлумачэнне прафіцыту знешняга гандлю Беларусі. У ліпені, паводле звестак Белстата, РБ прадала за мяжу больш, чым імпартавала адтуль, на 249 мільёнаў долараў. Год таму — у ліпені 2021 года — сальда было адмоўным, дэфіцыт склаў 172 мільёны долараў.

Прычын гэтага феномену некалькі, кажуць эксперты. Па-першае, праз санкці скараціўся імпарт. Па-другое, істотна (на 30-40% у параўнанні з мінулым годам) выраслі доларавыя цэны на беларускую прадукцыю, якая пастаўляецца на экспарт. Пры гэтым фізічны аб'ём беларускага экспарту скараціўся.

"Фізічныя аб'ёмы паставак тавараў за мяжу праз дзеянне санкцый маглі заставацца на 25-30% ніжэйўымі за ўзровень ліпеня мінулага года", — кажуць у банку. Там таксама мяркуюць, што нізкія аб'ёмы знешняга гандлю пакуль захаваюцца — з прычыны санкцый і слабога ўнутранага запатрабавання.  Але пра высокія цэны "сальда гандлю можа да канца 2022 года заставацца вышэйўым за паказчык папярэдняга года".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.