У Лідзе супраць пратэстоўцаў сілавікі ўжылі газ

Мітынг у Лідзе ў падтрымку Святланы Ціханоўскай у ліпені 2020 года / t.me/strana_official
Мітынг у Лідзе ў падтрымку Святланы Ціханоўскай у ліпені 2020 года / t.me/strana_official

25 кастрычніка падчас нядзельнага маршу ў Лідзе сілавікі ўжылі слёзатачывы газ супраць пратэстоўцаў. Інфармацыю пацвердзілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама, патлумачыўшы, што гэта адбылося "пры спыненні несанкцыянаванай акцыі пратэсту".

Акрамя таго ў Лідзе затрыманыя "некалькі дзясяткаў чалавек".

25 кастрычніка Ліда стала адным з гарадоў, дзе сілавікі дзейнічалі з асаблівай жорсткасцю. Паглядзіце, як яны напалі на калону пратэстуючых на пачатку маршу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі