У Латвіі прапануюць не працягвааць ВНЖ грамадзянам РБ і РФ

Змены ў закон могуць быць прынятыя ўжо восенню — на чарговай сесіі парламента / DW, Аляксей Раманаў​
Змены ў закон могуць быць прынятыя ўжо восенню — на чарговай сесіі парламента / DW, Аляксей Раманаў​

У Латвіі прапануюць не працягваць від на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі. Гэтая мера не закране тых, хто знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянамі Латвіі і пражывае ў Латвіі. Пра ініцыятыву ўладаў паведамляе агенцтва Delfi са спасылкай на парламенцкага сакратара Міністэрства замежных спраў краіны Занду Калніня-Лукашэвіч.

"Калі чалавек жыве тут, то мы ні пры якіх абставінах не гаворым пра падзел сям'і", — патлумачыла парламенцкі сакратар МЗС. Працягваць ВНЖ дакладна не будуць тым, хто атрымаў дакумент за інвестыцыі ў латвійскую эканоміку, напрыклад за набыццё нерухомасці ў краіне.

Пры гэтым колькі чалавек можа пазбавіцца права жыць у краіне, Калніня-Лукашэвіч сказаць не змагла. Яна толькі адзначыла, што за год улады выдаюць каля некалькіх тысяч такіх ВНЖ.

"Патрэбная дбайная праверка і прыняцце рашэння аб тым, як звузіць норму, таму што свабоднае знаходжанне ў Латвіі людзей, якія падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны, я лічу, ні для кога не прымальнае", — заявіла прадстаўніца латвійскага МЗС. Паводле звестак БелаПАН, змены ў закон могуць быць прынятыя ўжо восенню — на чарговай сесіі парламента.

Нагадаем, у ЕС цяпер абмяркоўваецца пытанне аб забароне выдачы турыстычных віз для расіян. Шэраг дзяржаў, у тым ліку краіны Балтыі і Чэхія, ужо ўвялі візавыя абмежаванні для грамадзян Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі