У Латвіі міністру абароны ЗША заявілі, што Беларусь — "частка дзяржавы-агрэсара"

Расія ўяўляе найбольшую пагрозу для Еўропы, заявіў у сераду ў Рызе міністр абароны ЗША Лойд Осцін. "Расія выбрала агрэсію і вайну,цытуе яго словы Delfi. — Яна забівае мірных жыхароў Украіны, знішчае важную інфраструктуру". ЗША разам за сваімі саюзнікамі робяць "вельмі шмат для перамогі Украіны ў вайне", заявіў міністр. Ён падкрэсліў, што "любы напад на краіну-члена NATO аўтаматычна будзе азначаць вайну супраць усяго NATO".

Міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс заявіў, што суседняя Беларусь — пагроза для Украіны. Паводле яго слоў, нашу краіну "нельга ўспрымаць як суверэнную дзяржаву". Пабрыкс перакананы, што РБ страціла незалежнасць і павінна лічыцца "часткай дзяржавы-агрэсара".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.