У Латвіі анулявалі ліцэнзію расійскага незалежнага тэлеканала "Дождь"

"Дождь" працаваў у Латвіі з лета / delfi.lv
"Дождь" працаваў у Латвіі з лета / delfi.lv

У Латвіі анулявалі ліцэнзію расійскага незалежнага тэлеканала "Дождь". Такое рашэнне прыняў Нацыянальны савет па электронных СМІ пасля аналізу сітуацыі. Ён спасылаецца на ўлічаныя "меркаванні дзяржаўнай бяспекі", паведамляе delfi.lv.

Вяшчанне будзе спынена 8 снежня.

"Апошняй кропляй" стаў нядаўні скандал, калі вядоўца тэлеканала ў жывым эфіры занепакоіўся станам расійскіх вайскоўцаў на фронце ва Украіне. Пасля гэтага ў рэдакцыі заявілі, што вядоўцу звольнілі.

Тэлеканал "Дождь" спыніў сваю працу ў Расіі неўзабаве пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яго сайт быў заблакаваны 1 сакавіка па патрабаванні Генпракуратуры РФ. Тэлеканал аднавіў працу летам, рэдакцыя пераехала ў Рыгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі