У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" згуляе з "Лудагорцам"

У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" згуляе з "Лудагорцам"

У першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" згуляе з "Лудагорцам". Першая сустрэча пройдзе ў Балгарыі (у Разградзе) 6 ці 7 ліпеня, другая ў Беларусі (у Салігорску) — 13 ці 14 ліпеня.

Калі гарнякі прайграюць ужо ў першым раўндзе, яны працягнуць выступленне ў другім раўндзе новага турніра УЕФА — Лігі канферэнцый.

З "Лудагорцам" у плэй-оф Лігі Еўропы ў 2020-м гуляла брэсцкае "Дынама" і прайграла дома з лікам 0:2.

БАТЭ гуляў з "Лудагорцам" таварыскія матчы на зборах у турэцкім Белеку: у 2016-м было паражэнне — 0:3, у 2017-м — 1:2.

У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" згуляе з "Лудагорцам"
vk.com/fcshakhterby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі