Вы тут

У крамы патрабуюць патлумачыць продаж "пранацысцка-пратэсных" БЧБ-сцягоў

Такі дакумент атрымала крама "Адметнасць" / "Белсат"

У гродзенскай крамы "Адметнасць" просяць даць пісьмовыя тлумачэнні за продаж бел-чырвона-белай сімволікі. Такі ліст даслалі чыноўнікі з упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкаму, паведамляе "Белсат".

Чыноўнікі чакаюць тлумачэнні наконт продажу "тавараў з незарэгістраванай акупацыйнай бела-чырвона-белай сімволікай, у тым ліку пранацысцка-пратэсных БЧБ-сцягоў". 

Скаргу ў гарвыканкам даслаў А. Кавалёў з вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Гэты мужчына дасылае лісты ва ўсе магчымыя інстанцыі Беларусі і нават за мяжу. Ён, напрыклад, звяртаўся ў расійскую паліцыю, каб пакараць беларусаў Санкт-Пецярбургу, якія выходзілі на акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.