У Кіеве развітваюцца з першым прэзідэнтам Украіны Леанідам Краўчуком

У Кіеве праходзіць цырымонія развітання з Леанідам Краўчуком / @uniannet
У Кіеве праходзіць цырымонія развітання з Леанідам Краўчуком / @uniannet

У Кіеве праходзіць цырымонія развітання з першым прэзідэнтам незалежнай Украіны Леанідам Краўчуком, паведамляе УНІАН. 

Развітацца з палітыкам прыйшлі мэр Кіева Віталь Клічко, палітыкі, у тым ліку двойчы (у мінулым) старшыня Вярхоўнай рады Украіны Аляксандр Мароз, міністр культуры Аляксандр Ткачэнка, а таксама сябры і родныя Краўчука.

Перад Украінскім домам, дзе праходзіць цырымонія развітання, выстаўленая ганаровая варта.

В Киеве прощаются с первым президентом Украины Леонидом Кравчуком
Ганаровая варта перад Украінскім домам, дзе праходзіць цырымонія развітання / @uniannet

Пра смерць Леаніда Краўчука стала вядома на мінулым тыдні. Ён памёр у Германіі, дзе праходзіў рэабілітацыю пасля аперацыі на сэрцы. Умяшанне было летам 2021, затым Краўчук больш за месяц правёў у рэанімацыі на апараце ШВЛ. Восенню яму зрабілася лепш. У лістападзе журналіст Дзмітрый Гордан гаварыў, што экс-прэзідэнт пайшоў на папраўку і пачаў гаварыць. 

На зыход Леаніда Краўчука адрэагаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. На яго думку, Краўчук "быў не проста палітыкам і нават не проста гістарычнай фігурай. Ён быў тым чалавекам, які ўмеў знайсці мудрыя словы і сказаць іх так, каб пачулі ўсе ўкраінцы". Леаніду Краўчуку было 88 гадоў.

Зыход першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча — яго не стала ў пачатку траўня — беларускія ўлады не заўважылі. Развітацца з палітыкам прыйшлі простыя людзі. І іх было нямала.

Нагадаем, Шушкевіч, Краўчук і прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын у 1991 годзе падпісалі Белавежскія пагадненні пра стварэнне СНД. Гэты ж дакумент скасаваў СССР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі