У Кіеве пракаментавалі подпіс Пуціна пад дакументамі аб анексіі

Андрэй Ярмак / @ermaka2022
Андрэй Ярмак / @ermaka2022

Гэтыя рашэнні "не вартыя і паперы, на якой падпісаныя". Так пракаментаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак навіну пра падпісанне расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным дакументаў аб анексіі ўкраінскіх тэрыторый. Пуцін у сераду падпісаў законы аб ратыфікацыі дамоваў аб прыняцці ў склад Расіі "Данецкай і Луганскай народных рэспублік", а таксама Запарожскай і Херсонскай абласцей.

"Калектыўная вар'ятня можа і далей жыць у выдуманым свеце. Найлепшыя лекі – ВСУ, высокадакладная зброя", — адзначыў Ярмак. Кіеў, паводле яго слоў, настроены вярнуць суседзяў да рэальнасці і забраць усё сваё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі