Вы тут

У Кіеве пакажуць спектакль па кнізе Сашы Філіпенкі, які не дазволілі ў Беларусі

Вокладка кнігі Сашы Філіпенкі "Былы сын"

19 траўня ў Кіеве будзе паказаны спекталь па кнізе Сашы Філіпенкі "Былы сын". Пра гэта пісьменнік паведаміў у Фэйсбуку.

Спектакль паставілі акторы Сучаснага мастацкага тэатры ў Мінску і планавалі паказаць яго ў Беларусі. Аднак упраўленне культуры Мінгарвыканкама не выдала гастрольнае пасведчанне для гэтага спектакля. 

Мастацкі кіраўнік тэатра і рэжысёр спектакля Уладзімір Ушакоў у інтэрв'ю "Народнай Волі" распавёў, што кожны раз чыноўнікі заяўляюць, быццам у тэатра няправільна аформленыя дакументы. 

Саша Філіпенка — рускамоўны пісьменнік беларускага паходжання. Раман "Былы сын", напісаны на беларускім матэрыяле, прынёс яму вядомасць. Паставіць спектакль меркавалася да 11 красавіка — угодкаў выбуху ў мінскім метро. Гэтая падзея згадваецца і ў самім рамане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.