У Кіеве назвалі ракеты, якія супрацьпаветраная абарона не можа збіваць

Украінскі вайсковец на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскі вайсковец на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Прэс-сакратар Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат назваў ракеты, якія ўкраінскае войска можа збіваць, і якія на сённяшні дзень не можа. Паводле яго слоў, эфектыўна збіваюцца: крылатыя ракеты марскога базавання "Калібр" (3М14), крылатыя ракеты паветранага базіравання Х-101/Х-555/Х-55, крылатыя ракеты наземнага базавання са складу комплексу Іскандэр-К (Р-500 — 9М728), Х-59 — кіраваная авіяцыйная ракета "паветра-зямля", Х-35 — супрацькарабельная ракета паветранага, марскога або берагавога базавання.

Як піша hromadske.ua, украінская супрацьпаветраная абарона пакуль не можа збіваць: 9М723 — балістычныя ракеты "Іскандэр-М", рэактыўныя снарады РСЗА, такія як "Смерч", Х-22 — звышгукавыя крылатыя супрацькарабельныя ракеты паветранага базавання вялікай далёкасці, Р-800 — крылатыя ракеты берагавога базавання "Анікс", Х-47 — гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты "Кінжал", Х-31П — авіяцыйныя супрацьрадыёлакацыйныя ракеты і зенітныя кіраваныя ракеты С-300.

Каб выправіць сітуацыю, украінскае кіраўніцтва спадзяецца на атрыманне з Захаду дапамогі, якая ўмацуе СПА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі