У Кіеве лічаць, што Расія можа вярнуць свае войскі ў Беларусь за 2-3 тыдні

У Кіеве лічаць, што Расія можа вярнуць свае войскі ў Беларусь за 2-3 тыдні

У Кіеве лічаць, што Расія можа даволі хутка вярнуць свае войскі ў Беларусь. Такую заяву ў каментары The Guardian зрабіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі: "Мы ведаем, што яны могуць вярнуцца ў Беларусь за два-тры тыдні, калі спатрэбіцца".

Скібіцкі адзначыў, што здольнасць хутка перамяшчаць войскі і тэхніку з'яўляецца адным з нешматлікіх "пазітываў" цяперашняй расійскай арміі. Ён нагадаў, што за два тыдні расіяне вясной перакінулі свае войскі з Беларусі на Данбас (а перад тым яны адступілі з Украіны).

У апошнія месяцы ўкраінцы ўмацоўваюць мяжу з Беларуссю. Сюжэты на гэтую тэму рэгулярна з'яўляюцца на ўкраінскіх тэлеканалах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі