У Кіеве абмяркоўваюць перспектывы ўступлення Украіны ў ЕС — 345-я раніца вайны

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / @V_Zelenskiy_official
Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / @V_Zelenskiy_official

Павялічылася колькасць ахвяр у Краматорску, дзе днямі пад абстрэлам апынулася шматпавярхоўка. Адна з ракет трапіла ў жылы дом. Пры разборы завалаў выратавальнікі знайшлі цела яшчэ адной жанчыны. Пра гэта паведаміў начальнік Краматорскай гарадской вайсковай адміністрацыі Аляксандр Ганчарэнка. Напярэдадні, у Дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях Украіны гаварылі аб трох загінулых і 18 параненых.

Аб 14 абстрэлах за суткі паведамляе Херсонскі гарадскі савет. Тут загінулі два чалавекі, у тым ліку 23-гадовы хлопец. Ён сірата, у яго не было родных. Арганізацыяй яго пахавання будзе займацца гарсавет. Яшчэ 5 чалавек пацярпелі, у тым ліку адно дзіця. У Генштабе УСУ таксама распавядалі пра гэты выпадак: у выніку абстрэлу пасёлка Камышаны Херсонскай вобласці паранены 5-гадовае дзіця, яно знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці.

В Киеве обсуждают перспективы вступления Украины в ЕС — 345-е утро войны
Ратавальнікі на месцы траплення ракеты ў жылы дом у Краматорску Данецкай вобласці / @dsns_telegram

Усяго за мінулыя суткі расіяне выпусціў 4 ракеты, з іх 2 па грамадзянскай інфраструктуры Краматорска Данецкай вобласці, а таксама здзейснілі 5 авіяўдараў і звыш 70 абстрэлаў рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

Украінскія вайскоўцы таксама паведамляюць, што праціўнік не спыняе наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім і Новапаўлаўскім кірунках. Расіяне атакуюць на паўночным ўсходзе і паўднёвым захадзе ад Бахмута, а таксама ўчора ўзмацнілі наземныя атакі ў раёне Крамянной, пра гэта кажуць у Інстытуце вывучэння вайны (ISW).

Тым не менш эксперты Інстытута сумняюцца, што расійскія войскі змогуць захапіць Данецкую вобласць да сакавіка. Напярэдадні, нагадаем, прадстаўнік украінскай разведкі казаў, што такі загад — захапіць Данецкую і Луганскую вобласці да сакавіка 2023 года — даў сваім вайскоўцам прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"ISW не выявіла ніякіх довадаў таго, што расійскія войскі аднавілі дастатковую баявую моц, каб нанесці паразу ўкраінскім сілам на ўсходзе Украіны і захапіць больш за 11 300 квадратных кіламетраў неакупаванай Данецкай вобласці (больш за 42% ад агульнай плошчы Данецкай вобласці) да сакавіка", — гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

В Киеве обсуждают перспективы вступления Украины в ЕС — 345-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

Газета The New York Times са спасылкай на амерыканскіх і заходніх афіцыйных асобаў сцвярджае, што Расія страціла забітымі і параненымі ў Украіне ўжо каля 200 тысяч чалавек.

"Гэтыя страты ўсяго за 11 месяцаў у 8 разоў перавышаюць амерыканскія за два дзесяцігоддзі вайны ў Афганістане", – піша выданне. Асабліва вялікія страты расіяне панеслі ў баях за Бахмут і Салядар. Пры гэтым аўтары артыкула мяркуюць, што чалавечыя ахвяры наўрад ці стануць стрымліваючым фактарам для ваенных мэтаў Пуціна. "Вайна вядзецца па тыпу барацьбы, з якой краіна сутыкнулася падчас Другой сусветнай вайны, калі загінула больш за 8 млн савецкіх салдат. Пуцін гатовы да сотняў тысяч ахвяраў ва Украіне, хоць вялікая колькасць ахвяр можа падарваць яго палітычную падтрымку", – гаворыцца ў артыкуле.

Расія знаходзіцца ў "спецыфічнай стадыі", калі стратэгічна яе пройгрыш ужо зразумелы, але тактычна ў акупантаў яшчэ ёсць рэсурс для спробаў наступальных дзеянняў. Пра гэта казаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце.

"Яны шукаюць варыянты, каб паспрабаваць змяніць ход вайны, і спрабуюць паставіць на службу агрэсіі патэнцыял усіх тэрыторый, якія яны пакуль кантралююць. Мы ж павінны працягваць тое, што робім: узмацняць нашу ўстойлівасць, быць абсалютна адзінымі ў імкненні забяспечыць нашу армію і ўсіх абаронцаў неабходнымі зброяй і абсталяваннем", — сказаў Зяленскі.

Яшчэ ён распавёў аб сустрэчы з прэзідэнтам Еўракамісіі Урсуляй фон дэр Ляйен. Напярэдадні ў Кіеве сустракалі высокіх гасцей. Па словах Зяленскага, падчас размовы з кіраўніцтвам Еўракамісіі было дасягнута "вельмі важнае паразуменне". Ён таксама выказаў надзею, што ўжо ў гэтым годзе Украіна зможа падысці да адкрыцця перамоваў аб членстве ў Еўрапейскім Саюзе.

Сёння ў Кіеве адкрываецца саміт Украіна-ЕС. На сустрэчы будуць абмяркоўвацца перспектывы перамоўнага працэсу аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз. Украінскі бок плануе распавесці аб выніках выканання сямі рэкамендацый Еўракамісіі для ўступлення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі