У Кіеў нечакана прыбыў дзяржсакратар ЗША Блінкен

У Кіеў нечакана прыбыў дзяржсакратар ЗША Блінкен

8 верасня ў Кіеў без папярэдняга анонсу прыбыў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен, паведамляе hromadske.ua. Мэта яго візіту — абмеркаванне вайсковай дапамогі Украіне.

Мяркуецца, што сёння Блінкен паведаміць пра дадатковыя 2 мільярды долараў, вылучаных ЗША на вайсковую дапамогу Украіне і яшчэ 18 краінам, якім пагражае расійская агрэсія. Штаты вылучаюць гэтую суму на куплю ваеннай тэхнікі для Украіны і яе суседзяў.

Візіт адбываецца на фоне чарговага пасяджэння міжнароднай кантактнай групы па абароне Украіны (фармат "Рамштайн") у Германіі. На гэтай сустрэчы кіраўнік Пентагона Лойд Осцін паведаміў пра новы пакет ваеннай дапамогі Кіеву на 675 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі