У Казахстане аб'яўлена амністыя і пазачарговыя прэзідэнцкія выбары

У Казахстане аб'яўлена амністыя і пазачарговыя прэзідэнцкія выбары

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў аб'явіў пра правядзенне восенню 2022 года пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў (яны мусілі адбыцца ў 2024-м). У чацвер ён выступаў з пасланнем народу. Як піша vlast.kz, у Канстытуцыі Казахстана з'явіцца норма аб тым, што прэзідэнт можа абірацца толькі на адзін тэрмін працягласцю 7 гадоў (дагэтуль былі пяць гадоў). Такаеў заявіў пра працяг рэформаў, накіраваных на ўмацаванне дзяржаўнасці, і пра старт "комплекснай перазагрузкі дзяржаўных інстытутаў у адпаведнасці з новай стратэгіяй". У 2023 годзе будзе датэрмінова пераабраны парламент (выбары планаваліся на 2025 год). Таксама стаіць задача пашырыць паўнамоцтвы мясцовых уладаў і дэцэнтралізаваць сістэму дзяржаўнага кіравання. У выніку ў Казахстане мусяць быць "моцны прэзідэнт, уплывовы парламент, падсправаздачны ўрад".

"Палітычная традыцыя, калі ўлада трымала свае планы ў сакрэце ад грамадства, павінна сысці ў мінулае", — падкрэсліў ён. Касым-Жамарт Такаеў гаварыў пра жаданне пабудаваць "справядлівы Казахстан з адкрытай канкурэнцыяй, роўнымі магчымасцямі для кожнага", а для гэтага яму патрэбны "мандат даверу народа".

Такаеў аб'явіў пра амністыю для ўдзельнікаў студзеньскіх пратэстаў. Яна не закране галоўных абвінавачаных па справе аб "дзяржаўнай здрадзе" і "спробе гвалтоўнай змены ўлады". Як вядома, пасля студзеньскіх падзей ад улады ў Казахстане быў адхілены клан экс-прэзідэнта Нурсултана Назарбаева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі