У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці прайшлі "тактыка-спецыяльныя вучэнні". Іх мэтай была адпрацоўка дзеянняў на выпадак буйнога ляснога пажару. Як пішуць "Калінкавіцкія навіны", паводле сцэнару вучэнняў такі пажар адбыўся і агонь распаўсюдзіўся на тарфянік недалёка ад праезнай часткі дарогі. Працаўнікам лясной гаспадаркі дапамагалі лясная пажарная ахова, ратавальнікі і іншыя службы.
Нядаўна буйныя лясныя пажары былі пад Касцюковічамі і Бягомлем.

knews.by

knews.by