У Ізраілі скончылася "эпоха Нетаньяху"

У Ізраілі скончылася "эпоха Нетаньяху"

У Ізраілі скончылася "эпоха Біньяміна Нетаньяху". Ён сышоў з пасады прэм'ер-міністра пасля 12 гадоў ля ўлады. Здарылася гэта пасля таго, як у парламенце Ізраіля сфармаваўся і быў зацверджаны новы кааліцыйны ўрад. Партыя "Лікуд" Нетаньяху ў яго не патрапіла. 13-м прэм'ерам у гісторыі краіны стаў Нафталі Бенет.

Біньяміну Нетаньяху 71 год. Ён спачатку быў прэм'ер-міністрам у 1996-1999 гадах, пасля ачоліў урад у 2009-м. Вясной сёлета "Лікуд" атрымала толькі чвэрць месцаў у парламенце Ізраіля і Біньямін Нетаньяху не змог сфармаваць кааліцыйны ўрад. Гэта зрабілі іншыя палітычныя сілы.

Нетаньяху абвінавачвалі ў карупцыі, справа даходзіла да суда. Аднак ён абвяргае ўсе абвінавачванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі