У Грузіі памёр тэлеаператар — раней яго збілі праціўнікі ЛГБТ

Аляксандр Лашкарава / Guga Maisuradze
Аляксандр Лашкарава / Guga Maisuradze

Грузінскі тэлеаператар Аляксандр Лашкарава, якога 5 ліпеня збілі праціўнікі маршу ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці, памёр 10 ліпеня, паведамляе BBC. Цела знайшла яго маці.

Прычына смерці высвятляецца. На месцы працуюць эксперты-крыміналісты. Па факце смерці пачата расследаванне па артыкуле 115 КК Грузіі — "Давядзенне да самагубства". 

Нагадаем, аператара збілі 5 ліпеня ў пад'ездзе грамадзянскага руху "Ганьба", які падвергнуўся нападу радыкальных груп. Разам з ім была журналістка Міранда Багатурыя. Пасля нападу ён казаў, што яго білі па твары і галаве. Аператару спатрэбілася аперацыя, бо была зламаная асабовая костка. Лашкарава некалькі дзён пасля збіцця знаходзіўся ў бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі