У Гродне пенсіянерка аддала махлярам 200 тысяч долараў — усе зберажэнні сям'і

Фота носіць ілюстрацыйны характар/ investopedia
Фота носіць ілюстрацыйны характар/ investopedia

Пенсіянерка з Гродна аддала тэлефонным ашуканцам 200 тысяч долараў. Распачата крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

У апошніх чыслах жніўня 84-гадовай жанчыне патэлефанаваў незнаёмец, які прадставіўся "следчым" і абяцаў "дапамагчы" ўнучцы, быццам бы вінаватай у ДТЗ.

26 жніўня пенсіянерка перадала грошы "кур'еру" — больш за 534 тысячы беларускіх рублёў — зберажэнні ўсёй сям'і. Махляр-"следчы" на працягу 4-х гадзін бесперапынна знаходзіўся на сувязі з жанчынай. Западозрыўшы нядобрае пенсіянерка патэлефанавала ў міліцыю.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.4 арт.209 КК (махлярства, учыненае асабліва ў буйным памеры).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі