У Гродне ліквідуюць таварыства абароны правоў спажыўцоў

Гродзенскія спажыўцы застаюцца без абароны правоў / shutterstock.com​

Гродзенскае "Таварыства абароны правоў спажыўцоў" вырашылі ліквідаваць праз суд. Працэс пачынаецца 22 жніўня па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Арганізацыя працавала больш за 20 гадоў. У выпадку ўхвалы іскавай заявы ў вобласці не застанецца іншай падобнай структуры.

Са жніўня 2021-га ў Гродзенскай вобласці знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі аналагічная грамадская арганізацыя — "Рэвізор". Старшыня арганізацыі спрабаваў аспрэчыць закрыццё ў Вярхоўным судзе, але безвынікова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.